21 чэрвеня эстафета "Полымя міру" завершыцца на сталічным стадыёне "Дынама"

14 мая 2019
21 чэрвеня эстафета "Полымя міру" завершыцца на сталічным стадыёне "Дынама", дзе і будзе дадзены старт II Еўрапейскім гульням. Лепш падрыхтаваць аб'екты да мультыспартыўная форуму павінны дапамагчы тэставыя спаборніцтвы. Сёння галоўную арэну наведала дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра краіны, намеснікам старшыні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрапейскіх гульняў  Ігарам Петрышэнкам. На арэне пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця Гульняў, а таксама спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Віцэ-прэм'еру паказалі, як арганізавана праца кантрольна-прапускных пунктаў, аператыўных штабоў на стадыёне, цэнтра акрэдытацыі, месцаў для працы прэсы і ВІП-ложы. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы пройдуць з 23 па 28 чэрвеня. 504 спартсмены будуць змагацца за 9 камплектаў медалёў.