У Палацы спорту прайшоў фестываль баявых майстэрстваў. Ён праходзіць тут па традыцыі раз на пяць гадоў. Акрамя каратэ ў праграму спаборніцтваў увайшлі такія папулярныя віды адзінаборстваў, як дзюдо, таэквандо і муай-тай.
У якасці ганаровых гасцей у Брэсце пабывалі кіраўнікі федэрацый баявых майстэрстваў з Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Прыбалтыкі.













