Планы трэнерскага штаба зборнай Беларусі па хакеі разбурыла эпідэмія траўм. Раніцай нацыянальная каманда правяла трэніроўку, а па абедзе адправілася ў Венгрыю. У Будапешце за найбліжэйшыя два дні адбудуцца першыя спарынгі ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў Рызе. У ростары ў галоўнакамандуючага Міхаіла Захарава ўсяго 20 гульцоў. Два варатары - Коласаў і Шостак, дванаццаць форвардаў і шэсць абаронцаў. У той жа час лазарэт беларусаў аказаўся перапоўненым. Хтосьці аднаўляецца пасля атрыманых у сезоне пашкоджанняў, а хтосьці траўміраваўся ўжо падчас заняткаў у кэмпе. Так спіс папоўнілі Шынкевіч, Яроменка і Пінчук.
Заўтра наша дружына згуляе з камандай Аўстрыі. У суботу запланаваны паядынак з гаспадарамі турніру. Сёння ў трэнерскім штабе зборнай адбылося папаўненне. Дапамагаць Міхаілу Захараву будзе расійскі спецыяліст Уладзімір Вараб'ёў. У яго 10-гадовы стаж работы ў КХЛ.













