20 беларускіх гульцоў у баскетболе тры на тры рыхтуюцца да II Еўрапейскіх гульняў

18 апреля 2019

20  беларускіх гульцоў у баскетболе тры на тры - 12 жанчын і 8 мужчын - рыхтуюцца да II Еўрапейскіх гульняў.  Галоўным трэнерам каманд па выніках збораў і спарынгаў трэба будзе  вызначыць па чацвёрцы тых, хто трапіць у канчатковы склад.   Сёння спартсмены   ўступаюць у вырашальную стадыю падрыхтоўкі да мультыспартыўнага форуму. 

Турнір па баскетболе  "тры на тры" падчас II Еўрапейскіх гульняў пройдзе на   "Палова-Арэне",   якая 15-16 чэрвеня прыме тэставыя спаборніцтвы.  Асноўнымі нашымі сапернікамі  стануць каманды Расіі, Францыі, Італіі. Адзначым,    баскетбол тры на тры набірае папулярнасць ва ўсім свеце.  На алімпіядзе ў Токіа  будуць разгуляныя першыя камплекты ўзнагарод. А сёлета  ў Беларусі ўпершыню пройдзе чэмпіянат краіны.