1 студзеня cваю стартавую гульню сезона правядзе Вікторыя Азаранка

29 декабря 2018

Cваю стартавую гульню сезона Вікторыя Азаранка правядзе першага студзеня. 51-ая ракетка свету згуляе на турніры ў новазеландскім Оклендзе з прызавым фондам 225 тысяч долараў. Беларуска памераецца сіламі з амерыканкай Венус Уільямс, якая на гэты момант у рэйтынгу 38-ая. 6 разоў тэнісісткі гулялі адна супраць адной. 4 разы была мацнейшай Уільямс старэйшая.