1-ы тур групавога этапу Лігі чэмпіёнаў завершыцца сёння

19 сентября 2018

У Харкаве ў 19:55 стартуе супрацьстаянне данецкага "Шахцёра" і нямецкага "Хафенхайма", прамая трансляцыя на "Беларусь 5". А ў 21:50 на спартыўным канале пачнецца анлайн гульнявога дня. Тут вы нічога не прапусціце, адзін з самых яркіх матчаў пройдзе ў Мадрыдзе, дзе дзеючы пераможца спаборніцтваў - "Рэал" - прыме італьянскую "Рому". Для беларускіх балельшчыкаў будзе цікавая і гульня "Вікторыя Плзень" - ЦСКА, трэнер масквічоў - наш Віктар Ганчарэнка.

Адзначым, з гэтага сезона агляды ўсіх сустрэч галоўнага турніру Старога Свету можна знайсці на нашым сайце tvr.by.