18-ы этап супервелашматдзёнкі "Джыра д'Італія" завяршыўся

25 мая 2018

Перамогай нямецкага велагоншчыка Максіміліяна Шахмана завяршыўся 18-ы этап супервелашматдзёнкі "Джыра д'Італія". Найбліжэйшага праследавальніка іспанца Рубенса Пласа ён апярэдзіў на 10 секунд. Том Дзюмалін, які займае ў агульным заліку другое месца, фінішаваў 13-м, тым самым скараціўшы адставанне ад першага месца, і зараз саступае лідару Сайману Етсу 28 секунд. Васіль Кірыенка ў агульным заліку займае 121 месца. Фінішуе "Джыра д'Італія" 27 мая.