18 спартсменаў прадставяць Беларусь на чэмпіянаце свету па канькабежным спорце сярод студэнтаў

20 марта 2018

Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце ў Мінску будзе прадстаўлена 18 спартсменамі. У заяўцы - 12 мужчын і 6 жанчын. Таксама за нашу каманду выступіць лідар Ігнат Галавацюк, які месяц таму змагаўся на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Канкурэнцыю беларусам складуць атлеты з 14 краін.

Цырымонія адкрыцця пройдзе заўтра ў 17:00 на лёдзе ў "Мінск-Арэне". А ў чацвер ужо разгуляюць медалі на дыстанцыі тры тысячы метраў у жанчын, пяць тысяч метраў у мужчын, а таксама ў камандным спрынце. Чэмпіянат свету па канькабежным спорце завершыцца ў нядзелю.