18-гадовыя беларускія валейбалісткі ў чацвёртым матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы абгулялі Румынію

6 апреля 2017

18-гадовыя беларускія валейбалісткі ў чацвёртым матчы групавога этапу чэмпіянату Еўропы ў Галандыі абыгрываюць Румынію, 3:2. Гэта чацвёртая вікторыя нашай каманды, якая дазволіла датэрмінова выйсці ў паўфінал турніру. Да таго ж удзел у гэтай стадыі роўны пуцёўцы на чэмпіянат свету. Сёння беларускі згуляюць заключны матч у групе - за першае месца секстэта пазмагаюцца з Польшчай.