17 узнагарод ужо ў актыве, 8 верасня вызначацца чэмпіёны яшчэ ў дзвюх дысцыплінах на Міжнародны турнір па самба ў Мінску

8 сентября 2021

Зборная па самба паспяхова завяршыла першы дзень Міжнароднага турніру на прызы Прэзідэнта Беларусі. Прэстыжныя спаборніцтвы прымае "Чыжоўка-Арэна". Сёння на дыван у спартыўным самба выйдуць прадстаўнікі трох вагавых катэгорый у мужчын і столькі ж у  жанчын. Таксама вызначацца чэмпіёны і прызёры ў чатырох вагах - у самба баявым. Адзначым, хатні турнір наш трэнерскі штаб расцэньвае як магчымасць падрыхтоўкі да лістападаўскага чэмпіянату свету. 

Прамая трансляцыя са спарткомплекса "Чыжоўка-Арэна" пачнецца на "Беларусь 5"  у 10 раніцы і да 13 будзем сачыць за папярэднімі паядынкамі, фіналы  стартуюць у 15:00.