15 верасня адбудзецца Мінскі паўмарафон

8 сентября 2019

Да яго ўжо рыхтуюцца ўдзельнікі. Бег, як вядома, занятак для ўсіх і для кожнага. Але дзякуючы Мінскаму паўмарафону мы  даведаліся, як гэтая праява здаровага ладу жыцця можа творча натхняць яго ўдзельнікаў. Тыя, хто выходзіў на дыстанцыю галоўнага беларускага забегу, альбо тыя, хто часта карыстаецца інтэрнэтам, заўважылі, што кожны верасень Мінск становіцца месцам прыцягнення нават міфалагічных персанажаў.

Каго толькі не сустракалі на дыстанцыі нашы карэспандэнты! І кінагерояў, і літаратурных персанажаў, і клоўнаў… 

Наш спартыўны рэпарцёр Андрэй Казлоў, які таксама зноў рыхтуецца да забегу года, пагутарыў з самай спартыўнай сям'ёй, пазнаёміўся з далёкімі сваячкамі Электроніка, адшукаў у сталіцы вікінгаў і спартанцаў і нават адчуў на сабе, як цяжка бегчы супрацоўніку МНС у поўным абмундзіраванні. 

Атмасферны рэпартаж-анонс у "Галоўным эфіры" (відэа).