15 з 15 магчымых

21 августа 2013

Учора мінчанкі сустракаліся са сваім галоўным канкурэнтам - дзяўчатамі з клуба Зорка-БДУ - і дамагліся чаканага выніку, разграміўшы саперніц з лікам 3:0. Да таго ж у другім тайме не рэалізавалі пенальці.
Паводле слоў галоўнага трэнера мінчанак Рамана Лявіцкага, яго камандзе было важна захаваць свае вароты сухімі.



У жаночым чэмпіянаце Беларусі па футболе завяршаецца другі круг, і цяпер каманды, як і ў мужчынскім турніры, падзеляць на шасцёркі. Першыя матчы пройдуць 25 жніўня.