14 медалёў заваявалі беларусы на хатнім турніры па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя

12 августа 2019

Пяць залатых, чатыры сярэбраныя і пяць бронзавых. 14 медалёў заваявалі беларусы на хатнім турніры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. На вышэйшую прыступку паднімаліся Уладзіслаў Андрэеў, Яўгенія Андрэйчыкава, Васіліса Марзалюк, Ірына Курачкіна і Юлія Пісарэнка.

Чэмпіянат свету ў Казахстане стане адборам на Алімпіяду. Пуцёўкі ў Токіа атрымаюць па шэсць лепшых у кожнай катэгорыі.