14 жніўня беларусы згуляюць у таварыскім матчы з Чарнагорыяй

9 августа 2013

Замест абаронцы барысаўскага БАТЭ Максіма Бардачова ў трэніровачны лагер нацыянальнай каманды выкліканы яго калега па амплуа з мінскага Дынама Віталь Трубіла. Гэта звязана з тым, што барысаўчанін будзе вырашаць пытанні па магчымым пераходзе ў клуб расійскай Прэм'ер-лігі Томь. Нагадаем, 14 жніўня беларусы згуляюць у таварыскім матчы з Чарнагорыяй.