148 спартсменаў з 27 каманд прынялі удзел у "Гран-пры Мінска"

13 мая 2019

Напярэдадні  148 спартсменаў з 27 каманд выпрабавалі трасу для групавой гонкі, якая пройдзе ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў. Тэставым марафонам стаў пяты ў гісторыі "Гран-пры Мінска". Па маршруце, які праходзіў цэнтральнымі вуліцамі сталіцы, гоншчыкі праязджалі ўпершыню. 150-кіламетровая траса ўключала ў сябе некалькі тэхнічных паваротаў, хуткасныя спускі і адзін з самых складаных адрэзкаў - 250-метровы ўчастак брукаванкі.

Шашэйны веласпорт на ІІ Еўрапейскіх гульнях будзе прадстаўлены чатырма гонкамі - дзвюма групавымі і дзвюма індывідуальнымі.