146 дзён да алімпійскага старту. Аб падрыхтоўцы беларусаў да Гульняў і не толькі
27 февраля 2021
146 дзён застаецца да пачатку Алімпійскіх гульняў. Галоўны летні старт чатырохгоддзя павінен быў прайсці яшчэ летась, але, як вядома, з-за пандэміі COVID-19 лепшыя атлеты планеты збяруцца ў Токіа толькі ў будучым ліпені. Яркай падзеі чакаем і мы, каб разам хварэць за нашых спартсменаў. На сённяшні дзень у спартсменаў 74 ліцэнзіі, але ў профільным міністэрстве разлічваюць на 110-120. Прама зараз ідзе падрыхтоўка да адборачных стартаў. Пралічана ўсё да дробязяў: створаныя ўмовы не толькі для паспяховай кваліфікацыі, але і для выступлення непасрэдна ў Японіі. Аб падрыхтоўцы беларусаў да Гульняў і не толькі сюжэт Станіслава Ліпскага.













