13 пераможцаў турніраў Вялікага шлема, у тым ліку Вікторыя Азаранка

18 июля 2019
Афіцыйны сайт US Open  апублікаваў папярэдні склад удзельніц найбліжэйшага розыгрышу. У ліку прэтэндэнтаў на тытул - Марыя Шарапава, сёстры Уільямс, Эшлі Барці, нядаўні трыумфатар Уімблдона Сімона Халеп, а таксама дзеючая пераможніца Акрытага  чэмпіянату ЗША Наомі Асака. У склад удзельніц увайшлі чэшка Караліна Плішкава і наша Арына Сабаленка. Усяго ў папярэднім спісе 102 тэнісісткі з 34 краін. Найбольшае прадстаўніцтва - 15 гульцоў - у ЗША.