Заключныя матчы перад міжнароднай паўзай у беларускім футболе. Сёння дзвюма гульнямі завершыцца 12-ты тур чэмпіянату краіны. У бітве аўтсайдараў сыдуцца "Энергетык-БДУ" і "Белшына", а ў вячэрняй праграме адзін з лідараў - "Тарпеда-БелАЗ", які імкнецца ў бягучым сезоне да медалёў, - згуляе на выездзе з "Гомелем".
У турнірнай табліцы "аўтазаводцы" ідуць трэцімі і застаюцца адзінай камандай у чэмпіянаце, якая ўсё яшчэ не ведае паражэнняў.
У 19:20 прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5".













