12 снежня вырашыцца, ці будзе расійская каманда выступаць у Пхенчхане пад нейтральным статусам

6 декабря 2017

Слова за Расіяй. 12 снежня на Алімпійскім сходзе вырашаць, ці будзе расійская каманда выступаць у Пхенчхане пад нейтральным статусам.

Аб гэтым заявіў кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Аляксандр Жукаў, якога, дарэчы, пазбавілі членства ў МАК. У выпадку станоўчага рашэння спартсмены выступяць на Гульнях без нацыянальнай сімволікі - флага, гімна і трыкалора. Каманда будзе насіць назву "Алімпійскія спартсмены з Расіі". Прадстаўнікі камандных відаў спорту таксама змогуць прыняць удзел у Алімпіядзе. Вердыкт МАК Расіі ўспрынялі неадназначна. Вось што гавораць наконт гэтага спартсмены і трэнеры.

З'яўляюцца каментарыі і сацсетках. Алімпійская чэмпіёнка, дэпутат Дзярждумы Ірына Радніна называе рашэнне бояззю, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлону Аляксандр Ціханаў гаворыць, што ўсё было прадказальна.

А кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Аляксандр Жукаў спрабуе знайсці станоўчыя моманты. Ён таксама дадаў, што ў выпадку выканання патрабаванняў расійскія спартсмены змогуць прайсці на закрыцці Алімпіяды пад флагам Расіі.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі назваў рашэнне МАК беспрэцэдэнтна суровым. Як паведаміў расійскім СМІ генеральны сакратар Георгій Катулін, такая пазіцыя не будзе спрыяць здыманню напружанасці і рашэнню допінгавых праблем у спорце ў цэлым.

Рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта падтрымалі ў ЗША. У Германіі назвалі адхіленне Расіі "драконаўскім пакараннем". А грэчаскія спартыўныя чыноўнікі выказалі шкадаванне, падкрэсліўшы, што ў Гульні патрэбны ўсім краінам. Дарэчы, у Пхенчхан пры любых акалічнасцях не паедуць расійскія спартсмены, у якіх раней было хоць адно допінгавае парушэнне.