У звычайным жыцці менеджары, інжынеры, настаўнікі і нават паліцэйскія. А сёння яны стронгмены! 11 асілкаў з розных краін прама зараз пакажуць, хто з іх лепшы.
Агульны аб'ём грузаў, які кожны з гэтых спартсменаў пераносіць, цягне або штурхае падчас спаборніцтваў, тысячы тон. Першая дысцыпліна на хуткасць. Гэта - арм-овер-арм: роўна за адну хвіліну трэба як мага далей працягнуць за канат грузавік.
Асілкі прыехалі з Расіі, Украіны, краін Балтыі і Малдовы. Чатыры атлеты з Беларусі, сярод іх і жыхар Клецка, кандыдат ў майстры спорту па паўэрліфтынгу Віктар Кулік. На этапе «вікінг-прэс» спартсмен паказаў адзін з лепшых вынікаў.
Усяго ў турніры 6 дысцыплін, некаторыя з іх не адразу і не ўсім даваліся лёгка і з першага разу. Але экстрэмалаў гэта толькі больш загартоўвае. Сваім прыкладам яны паказваюць - актыўным спортам можна займацца ўсё жыццё, праўда, з розумам ацэньваць свае сілавыя магчымасці.
Ужо наступныя спаборніцтвы стронгменаў у будучым годзе. Гэта этапы чэмпіянатаў Беларусі і Еўропы, некаторыя з якіх прымяркуюць да такіх значных свят, як Дзень Перамогі і Дзень горада ў Мінску.













