11 шайбаў без адказу, поўны разгром "Віцебска"

10 Жніўня 2019
У чарговым туры Кубка Руслана Салея "Дынама-Маладзечна" не пакінула шанцаў клубу з паўночнага рэгіёна краіны. Хет-трык Кучкіна, шэсць дзейсных перадач Амбражэйчыка, дублі Баярчука і Несцерава. Зараз у актыве ў "бела-сініх" 11 ачкоў і другі радок групы "Б".

Вырашальны матч на групавой стадыі Кубка Салея "Дынама" правядзе ў панядзелак на выездзе супраць салігорскага "Шахцёра". "Краты" - лідары пула "Б". Каманды аспрэчаць пуцёўку ў паўфінал Кубка, які пройдзе ў наступную суботу ў Оршы.


Папулярныя

Рэкамендуемыя