111 чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні стартаваў на лёдзе "Мінск-Арэны"

23 января 2019

Пяць дзён цудоўнага відовішча. 111 чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні стартаваў на лёдзе "Мінск-Арэны". 

Зараз ідзе жаночая кароткая праграма. Паводле традыцыі спачатку выступаюць менш рэйтынгавыя спартсменкі. Выхад 16-гадовай алімпійскай чэмпіёнкі з Расіі Аліны Загітавай чакаецца ў апошняй групе прыблізна ў 16:15. Беларусь у жаночым адзіночным катанні не прадстаўленая. Прамую трансляцыю спаборніцтваў вядзе "Беларусь 5". У 18 гадзін пачнецца цырымонія адкрыцця, затым кароткую праграму пакажуць пары.