10 залатых, 9 сярэбраных і 15 бронзавых. Трэці дзень спаборніцтваў прынёс нашым спартсменам 20 узнагарод

24 июня 2019
10 залатых медалёў, 9 сярэбраных і 15 бронзавых. Трэці дзень спаборніцтваў на ІІ  Еўрапейскіх гульнях прынёс нашай камандзе адразу 20 узнагарод! У агульнакамандным заліку беларусы па-ранейшаму ідуць другімі. 

Учора 6 медалёў у індывідуальных спаборніцтвах заваявалі лёгкаатлеты. Трое з серабром: Крысціна Ціманоўская - бег на 100 метраў, Віталь Парахонька - 110 з бар'ерамі і Анастасія Мірончык-Іванова ў скачках у даўжыню. Роўных жа не было нашай бар’ерыстцы Эльвіры Герман, Таццяне Халадовіч у кіданні кап’я і Максіму Недасекаву ў скачках у вышыню.

Дарэчы, узнагароды пераможцы і прызёры ў лёгкай атлетыцы атрымаюць сёння. У 19 гадзін урачыстая цырымонія пачнецца ў галоўнай фан-зоне Гульняў - каля Палаца спорту. Наша зборная паспяхова пераадолела кваліфікацыйны раўнд, выйграўшы спаборніцтвы ў сваёй групе, а значыць адразу адправіцца ў паўфінал. Ён пройдзе 26 чэрвеня.

8 медалёў у 9 катэгорыях заваявалі ў нядзелю нашы самбісты. Па золата паднялася Вера Гарэлікава. З першым вялікім поспехам на такім значным турніры, як Еўрапейскія гульні, спартсменку павіншаваў Прэзідэнт. Дзве ўзнагароды - бронзавыя - узялі спартыўныя акрабаты.