10 замежных каналаў паказваюць чэмпіянат Беларусі па футболе

27 марта 2020
Ужо 10 замежных каналаў транслююць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе! Напярэдадні правы набылі індыйская тэлекампанія, ізраільская і сербская, якая вяшчае таксама на Харватыю, Боснію і Герцагавіну, Чарнагорыю, Славенію і Паўночную Македонію. Колькасць запытаў расце з кожным днём, адзначаюць у прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола. Раней, нагадаем, наша першынство пачалі паказваць у Расіі і Украіне. 

Другі тур стартуе сёння ў двух гарадах - Брэсце і Жодзіне. А 18-й гадзіне "Тарпеда-БелАЗ" прымае "Белшыну". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". А 8-й гадзіне вечара навічок эліты - "Рух" - пазмагаецца з "Энергетыкам". Гэтую сустрэчу пакажа "Беларусь 5. Інтэрнэт".