10-ты тур чэмпіянату Беларусі па футболе працягнецца сёння двума паядынкамі

21 мая 2021
У цэнтральнай сустрэчы на стадыёне ў Салігорску "Шахцёр" - лідар турнірнай табліцы - прыме мінскае "Дынама", якое пакуль займае трэці радок. Летась каманды правялі два паядынкі і абмяняліся перамогамі, прычым з аднолькавым лікам 1:0. Перамога "гарнякоў" умацуе лідарства каманды ў чэмпіянаце, вікторыя ж гасцей дазволіць дагнаць па ачках БАТЭ. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю з Салігорска ў 18:15. Яшчэ ў адным матчы дня мазырская "Славія"  прыме "Гомель".