10 медалёў заваявала зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каное на чэмпіянаце Еўропы

27 июня 2016

Тры залатыя, дзве сярэбраныя і пяць бронзавых узнагарод. У медальным заліку наша каманда на чацвёртым месцы. Вышэй толькі Венгрыя, Расія і Германія. Адзначым, перамог дамагліся нашы Марына Літвінчук на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 5 кіламетраў. Надзея Макарчанка - Алёна Наздрова - на паўкіламетровай дыстанцыі заезду каноэ-двоек і мужчынская каноэ-двойка Глеб Саладуха - Аляксандр Валчэцкі на 200 метрах.

Чэмпіянат Еўропы ў Маскве стаў важным этапам падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Рыа. Байдарачнікі і канаісты барацьбу за медалі ў Бразіліі пачнуць 7 жніўня.