10 гадоў трыумфу Белай маланкі

21 августа 2014
Роўна 10 гадоў таму ў Афінах Юлія Несцярэнка ўзрушыла ўвесь спартыўны свет. За рэкордныя секунды ўзляцела на алімпійскі п'едэстал і ўпісала сваё імя ў гісторыю лёгкай атлетыкі.

Чым сёння жыве Белая маланка - даведалася Алена Гарэльчык.

Гэта было роўна 10 гадоў таму. Белая маланка перапыняе гегемонію цемнаскурых спартсменак на самай прэстыжнай лёгкаатлетычнай дыстанцыі. 10,93 - гэта была прыгожая, яркая, эфектная перамога. Гэта была сенсацыя.

Алімпійская чэмпіёнка Афінаў праз 10 гадоў усё такая ж - сціплая, сарамлівая і адкрытая. Акуратна падбіраючы словы, імкнучыся не пакрыўдзіць, гаворыць на самыя далікатныя тэмы. Тады, 10 гадоў таму, адразу пасля Афінаў Юлія Несцярэнка рассталася са сваім трэнерам Віктарам Ярашэвічам. Сёння Белая маланка з перамогай 10-гадовай вытрымкі просіць абавязкова павіншаваць і яго.

Гавораць, калі патрымацца за алімпійскі медаль, то табе абавязкова будзе спартыўнае шчасце. Як ні дзіўна, прымета дзейнічае.

Вось Яўген Цуркін напярэдадні чэмпіянату Еўропы дакрануўся да афінскага золата, а некалькі дзён таму прымерыў ужо золата сваё, еўрапейскае.

Сёння Юлія Несцярэнка па-ранейшаму ў спорце. Трэніруецца ў камандзе пагранічнікаў і строіць далёка ідучыя планы. Мэтанакіраваная, упэўненая, працавітая - алімпійская чэмпіёнка Афінаў задумваецца аб Алімпіядзе ў Рыа.