10 беларускіх спартсменаў увойдуць у склад зборнай Еўропы на лёгкаатлетычны матч супраць каманды ЗША

13 августа 2019
Іх імёны сёння аб’явіў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі  Вадзім Дзевятоўскі. Жаночую палову прадставяць чэмпіёнкі Еўропы Эльвіра Герман і Таццяна Халадовіч. А таксама Анастасія Мірончык-Іванова, Карына Таранда, Ганна Малышчык, Ірына Жук, Дар'я Барысевіч і Алёна Дубіцкая. Мужчын будзе толькі двое - скакуны ў вышыню Максім Недасекаў і Дзмітрый Набокаў. Усе гэтыя імёны ўжо не першы год  на слыху лёгкаатлетычных спаборніцтваў самага рознага рангу. Аднак галоўнае  тое, што сёння стала вядома, што Беларусі даручылі права правесці ў 2021 годзе камандны чэмпіянат Еўропы ў Суперлізе. 

Нагадаем, лёгкаатлетычны матч паміж камандамі Еўропы і ЗША адбудзецца 9 і 10 верасня на мінскім стадыёне "Дынама". Свен Арнэ Хансен, прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі, адзначыў, што Мінск правядзе ўнікальнае спартыўнае свята на высокім узроўні.