БАТЭ перамагае мінскае "Дынама" ў "класіка" беларускага футбола пры аншлагу на стадыёне "Трактар". 10 020 балельшчыкаў - гэта рэкорд сезона. Адзіны мяч у матчы правёў Станіслаў Драгун пасля розыгрышу вуглавога ў другім тайме 1:0.
Лідар чэмпіянату - салігорскі "Шахцёр" у 24-ым туры абгульвае "Слуцк", а ў 25-ым сустрэнецца з мінскім "Дынама".
"Сталічныя" апускаюцца на трэцюю пазіцыю пасля паражэння ад БАТЭ, барысаўчане на два балы апярэджваюць бела-блакітных і на столькі ж адстаюць ад "гарнякоў".













