100 кіламетраў веладарожак кожны год!

27 марта 2014
Пашыраць магістралі для аматараў актыўнага адпачынку ў асноўным будуць на існуючых тратуарах. Такія ўчасткі дарог аснасцяць адпаведнымі дарожнымі знакамі, а таксама неабходнай інфраструктурай. На сёння ў сталіцы адкрытыя тры дзясяткі пунктаў пракату. У карыстанне веласіпеды таксама даюць гарадскія хостэлы і гатэлі.

Усё, што патрэбна ведаць пра двухколага, у матэрыяле Аляксандры Драгун.

Хардтэйл, двухпадвес, фрырайд... Дэталёвае адрозненне паміж гэтымі веласіпедамі Сяргей ведае на памяць. Інфармуе новых пакупнікоў штодзень. Спрыяльнае надвор'е падштурхнула аматараў актыўнага адпачынку часцей набываць уласныя двухколыя. Перасаджваюцца на веласіпеды нават цэлымі сем'ямі.

Каб падабраць ідэальную мадэль і не пераплаціць за лішнія функцыі, неабходна дакладна ведаць, для якіх мэт патрэбны веласіпед. Самыя папулярныя двухколыя - для аматарскай язды па горадзе. Сярэдні кошт - тры з паловай мільёны рублёў.

Напрыклад, дыскавыя тармазы - для больш актыўнага катання пры любым надвор'і, колы з дыяметрам 28 - для працяглых падарожжаў, а горны камфортны веласіпед - для практычнай язды з дадатковымі функцыямі і падвоенымі амартызатарамі.

Калі няма ўласнага двухколага, пракаціцца з ветрыкам атрымаецца. У дапамогу - пункты пракату. Дастаткова пакінуць вадзіцельскае пасведчанне або іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Гадзіна актыўнага адпачынку каштуе 30 тысяч рублёў.

Чым больш катаецеся, тым менш плаціце - рэальная паслуга. Напрыклад, за дзве гадзіны - 50 тысяч, за тры - 60. Прычым, ад'язджаць на любую адлегласць ад пункта пракату дазваляецца. Маршрут кожны складае самастойна.

Веласіпеды прапануюць у карыстанне на ноч, тыдзень і нават з дастаўкай да карыстальніка. Сярод планаў - агульнагарадскі велапракат.

Сёння ў сталіцы амаль тры дзясяткі пунктаў пракату і больш за сто кіламетраў веладарожак. Пакуль працуюць над патрэбнай інфраструктурай і бяспекай удзельнікаў руху. У планах злучэнне найбольш аварыйных участкаў каляровымі пераездамі для веласіпедыстаў.