100 дзён да старту чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску

29 января 2014
Больш чым за тры месяцы да пачатку планетарнага форуму Беларусь ужо хоць зараз гатова прымаць гасцей і ўдзельнікаў. Чыжоўка-Арэна дабудаваная, Мінск-Арэна даўно пабудаваная і выпрабаваная. Талісман чэмпіянату - зубраня Волат - ужо красуецца ў розных частках горада. Зараз ідзе выбар гімна турніру.
Усіх балельшчыкаў у маі чакае вялікае свята. Трапіць на матчы з удзелам беларусаў ужо наўрад ці атрымаецца - білеты раскупленыя. Зрэшты, на паядынкі іншых зборных квіткі яшчэ застаюцца. Нагадаем, чэмпіянат свету стартуе 9 мая.