У Беларусі працягваецца добраўпарадкаванне пасёлкаў гарадскога тыпу

11 декабря 2020
Актыўная  работа ідзе  ў Багушэўску Сенненскага раёна. У праграме - мадэрнізацыя кацельняў, рамонт дома культуры, стадыёна. Таксама абнаўленне перажывае і мясцовая сярэдняя школа. У будынку заменены камунікацыі, зроблена перапланіроўка, уцеплены фасад, адрамантавана спартзала,  двор абсталявалі сістэмай відэаназірання. З'явіўся і новы школьны аўтобус. У распараджэнне вучняў і выкладчыкаў паступілі 2 новыя мультыборды, 2 камп'ютарныя класы, інтэрактыўная панэль.

Адзначым, мадэрнізацыя ідзе зараз у некалькіх установах адукацыі Віцебскай вобласці. Пасля капітальнага рамонту адкрылася сталовая Аршанскага аграрнага каледжа. 

У найбліжэйшы час пасля рамонту адкрыецца інтэрнат Віцебскага тэхнічнага каледжа, а жыхары аднаго з мікрараёнаў Пастаў жывуць у чаканні хуткага адкрыцця новага дзіцячага сада.