Распыліў газ пры затрыманні і атрымаў абвінаваўчы прысуд

18 декабря 2020
У Полацку  суд прыгаварыў 25-гадовага хлопца  да 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі. 9 жніўня ён удзельнічаў у пратэснай акцыі. Калі яго затрымалі, аказаў супраціўленне і прымяніў спецсродак. Падчас вобыску  ў фігуранта таксама знайшлі  сцізорык і ліхтарык-электрашокер.  Па рашэнні суда  з абвінавачанага на карысць двух пацярпелых  спагнана і матэрыяльная кампенсацыя маральнага ўрону - 1500 рублёў. Мужчына сваю віну не прызнаў. Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны.