Мінская вобласць сёння далучылася да маштабнага дабрачыннага марафону

10 декабря 2020
Час навагодніх цудаў, увагі і нечаканых падарункаў. Мінская вобласць сёння далучылася да маштабнага дабрачыннага марафону. Па традыцыі ў снежні падчас акцыі "Нашы дзеці" выхаванцы дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, прыёмных сем'яў атрымліваюць падарункі, а самае галоўнае - увагу дарослых людзей. Так, навагодняе свята ладзілі ў  Бараўлянскай сярэдняй школе №2. Сярод запрошаных гасцей - дзеці з Мінскага раёна, у тым ліку - сёлетнія пераможцы першага этапу абласнога конкурсу ”Вучань года Мінскай вобласці 2020”.

Адзін з падарункаў - спектакль  "Усё можа быць". Маленькія артысты са школьнай тэатральнай студыі "Парадокс" - частыя ўдзельнікі і пераможцы міжнародных дзіцячых фестываляў і конкурсаў "Арт планета" і "Рампа". 

Пасля тэатралізаванага прадстаўлення для ўдзельнікаў сённяшняга свята - навагодняя праграма і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.