Маштабныя вучэнні прайшлі ў Стаўбцоўскім раёне

26 февраля 2020
Тыдзень бяспекі працягваецца ў Мінскай вобласці. Маштабныя вучэнні сёння прайшлі ў Стаўбцоўскім раёне. Ратавальнікі адпрацавалі комплекс дзеянняў падчас веснавой паводкі. 

Да супрацоўнікаў МНС далучыліся ўсе аварыйныя службы раёна. Згодна з планам,  менш чым за паўгадзіны здзейснілі адпампоўванне вады, аказалі медыцынскую дапамогу жыхарам, а таксама правялі падсыпку размытай дарогі. Пасля - эвакуацыя ў раённай школе. На вучэннях пабываў  Ілья Цвяткоў.

Пятнаццаць адзінак спецтэхнікі і дзясяткі байцоў асабовага складу  ў поўнай баявой гатоўнасці. Падчас вучэнняў ратавальнікі адпрацоўваюць наступствы магчымай вясенняй паводкі. 
Згодна з легендай, з-за паводкі размыла галоўную дарогу населенага пункта, вада выйшла з берагоў і падтапіла прыватныя дамы. На рэагаванне не больш за паўгадзіны. Галоўнае – выконваць строгую паслядоўнасць дзеянняў. Спачатку адпампоўванне вады з ракі.  Наступны этап – аднаўленне транспартных зносін з населеным пунктам. Дарожныя службы пачалі падсыпаць пяском размытае палатно. 
Яшчэ адна частка вучэнняў - эвакуацыя адной са школ раёна. На веданне правіл дзеянняў у надзвычайных сітуацыях праверылі вучняў і выкладчыкаў навучальнай установы. 
Падчас эвауацыі (асабліва пры ўзгаранні памяшкання) абавязкова трэба звяртаць увагу  вось  на такія планы эвакуацыі,  яны ёсць амаль у кожным будынку. Мы знаходзімся зараз вось тут, значыць вось гэта наш  найбліжэйшы запасны выхад. Нас чакае спуск па аварыйнай лесвіцы.
Пасля практычных навыкаў праверылі і тэарэтычныя веды. Ратавальнікі нагадалі школьнікам правілы пажарнай бяспекі. А комплексныя вучэнні ў вобласці прадоўжацца да 1 сакавіка.