Лекавае імпартазамяшчэнне. У Лагойску развіваецца кластар фармацэўтычнай прамысловасці

10 июля 2020
Сталічныя гарады-спадарожнікі развіваюць прамысловы патэнцыял. У Фаніпалі новы цэх запускае вытворца электратранспарту "Штадлер-Мінск". За 12 кіламетраў ад сталіцы з'явіцца і новы завод па выпуску спецтэхнікі, у прыватнасці, бульдозераў. 

А ў Лагойску ствараюць кластар фармацэўтычнай прамысловасці. Гэта тры прадпрыемствы. І кожнае выпускае імпартазамяшчальную прадукцыю. Штогод кампаніі рэгіструюць больш за 15 новых лекаў. І накіраваныя на тое, каб напоўніць рынак процівіруснымі і іншымі прэпаратамі да пачатку прастуднага сезона.

Павел Куксо, намеснік дырэктара фармацэўтычнага прадпрыемства: "У нас плануецца літаральна ў ліпені-жніўні выпуск трох новых пазіцый. Мы адкрываем новы цэх вадкіх лекавых форм. Гэта значыць, гэта будзе "Цэтырызін" у кроплях. Далей на працягу года ў нас будзе яшчэ два кардыялагічныя прэпараты. Гэта значыць, мы з'яўляемся важнай часткай імпартазамяшчэння на фармацэўтычным рынку РБ".

Фармпрадпрыемства ў Лагойску ў перспектыве распрацуе 35 розных медпрэпаратаў.