Беларускія аграрыі завяршаюць работы на агароднінных гектарах. Сёлета ў засекі плануюць закласці амаль 123 тысячы тон агародніны "баршчавога набору" плюс яблыкі.
Навiны
Улады Брытаніі выступілі супраць запуску праграмы прыёму бежанцаў з Газы. Раней стала вядома, што Германія ўводзіць пагранічны кантроль з Польшчай, а таксама Чэхіяй, Швейцарыяй і Аўстрыяй з-за павелічэння патоку бежанцаў.
Блізкаўсходні канфлікт з кожным днём становіцца ўсё больш вострым. Тысячы загінуўшых і параненых з абодвух бакоў не ахалоджваюць ваяўнічы запал.
Асноўным прыярытэтам эканамічнай палітыкі Беларусі застаецца павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян. Гэта сёння заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
У 1953 годзе тады яшчэ фельчарская школа на базе мінскага медінстытута адчыніла свае дзверы для 64 навучэнцаў. Сёння адукацыю атрымліваюць больш за паўтары тысячы будучых спецыялістаў, прычым не толькі з Беларусі.
Боль, у якога няма тэрміну даўнасці. 80 гадоў таму было знішчана Мінскае гета -адно з самых буйных у Еўропе. За 800 дзён існавання Мінскага гета ў ім загінулі каля 100 тысяч чалавек.
Вусныя традыцыі, мова, выканальніцкія мастацтвы, звычаі, абрады і святы, веды і навыкі, традыцыйныя рамёствы з'яўляюцца прадметам гонару беларусаў.
У рамках Адзінай лігі ВТБ баскетбольны "Мінск" саступае "Парме". Яшчэ ніколі сталічны клуб не быў так блізка да трыумфу, але пасля лідзіравання страціў шанцы на першую патэнцыяльную перамогу ў гэтым сезоне.
І нават у дажджлівае надвор'е ёсць тое, што сагравае - бязмежная бацькоўская любоў. Ёй прысвяцілі і сямейны святочны марафон.
Паказ мод для бяспечных канікул. У сталічнай гімназіі № 61 арганізавалі флікер-шоу. Школьнікі паказалі самыя яркія ўборы з рознакаляровымі святлоадбівальнікамі.
Украіна больш не ў топе прыярытэтаў ЗША. У кастрычніку дапамога Вашынгтона Кіеву скарацілася на 93,5 % у параўнанні з пачаткам года.
Цікавасць да беларускага экатранспарту! Белкамунмаш пашырае супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Цяпер нашы тралейбусы і электробусы можна ўбачыць на дарогах Ніжняга Ноўгарада, Краснадара, Екацярынбурга, Мурманска, Санкт-Пецярбурга.
Новыя грані міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая! Сярод ключавых сфер - машынабудаванне. Так, у Жодзіне з'явіцца новае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску гідраўлічных вузлоў.
Дождж, мокры снег і начныя замаразкі: такім будзе гэты рабочы тыдзень у прагнозах. Заўтра ападкі ў большасці раёнаў. Начныя мінімумы ад 2 да 8 цяпла.
Нападзенне на міліцыянераў з нажом. У Ляхавіцкім раёне пенсіянерка патэлефанавала на лінію 102, бо яе сын скандаліў. Калі праваахоўнікі прыбылі на месца, мужчына напаў на іх з халоднай зброяй.
Сёння стартуе Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва. Яго галоўная місія - кансалідацыя дзелавой супольнасці, а таксама канструктыўны дыялог улады і бізнесу.
У Жодзіне з'явіцца новае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску гідраўлічных вузлоў. Праект накіраваны на імпартазамяшчэнне, прадукцыю будуць выкарыстоўваць многія айчынныя заводы.
Мінулая ноч у сектары Газа адзначана самымі масіраванымі абстрэламі за ўвесь час канфлікту, у тым ліку бальніц. Паводле паведамленняў палесцінскіх улад, пад заваламі апынуліся сотні людзей.
Зала ўрачыстых цырымоній Палаца Незалежнасці нярэдка становіцца "галерэяй-салонам". Ні адзін музей у краіне не мае такіх плошчаў.
Да чаго павінны быць гатовы журналісты, якія працуюць побач з кіраўніком дзяржавы ў сценах Палаца Незалежнасці? Сакрэты пула пакажа і раскажа Вераніка Бута.
Аўтамат Калашнікава, які быў у руках у Прэзідэнта Беларусі пасля падзей 2020 года, - адзін з самых папулярных экспанатаў музея ў Палацы Незалежнасці.
Зялёная зала Палаца Незалежнасці. За два дні 2015 года - 11 і 12 лютага - гэтае месца без перабольшання стала легендарным для міжнароднай палітыкі.
Новая спецыялізаваная зала для заняткаў фехтаваннем адкрылася ў Гомелі. Праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Працягваем сачыць за сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Сутыкненні паміж Палесцінай і Ізраілем абвастраюцца з кожным днём













