У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна праходзіць выстава "Арэнбургская пуховая хустка". Менавіта гэты прадмет гардэроба вызначае непаўторную своеасаблівасць Арэнбургскай вобласці Расіі, з'яўляецца самым яркім аб'ектам культурнай скарбніцы рэгіёна.
Навiны
Звярнуцца да Усявышняга з малітвай за Беларусь і просьбай аб дабрабыце яе народа. Напярэдадні Дня Незалежнасці ва ўсіх храмах краіны праходзіць Усебеларуская малітва "За Беларусь!": у цэрквах, касцёлах, малітоўных дамах, мячэцях і сінагогах.
Сёння - Міжнародны дзень спартыўнага журналіста. Са святам прадстаўнікоў СМІ павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Народы Беларусі і Расіі радніць адказнасць за захаванне агульнай памяці і праўды. У беларускім пасольстве ў Маскве адбыўся ўрачысты прыём у гонар Дня Незалежнасці.
У нядзелю магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. 2 лiпеня ў народным календары Зосiма, якi лiчыцца ахоўнiкам пчол.
Паўвекавы адзначае BKM Holding. Сёння гэта адзін з вядучых вытворцаў гарадскога электратранспарту ў СНД. Кампанія выпусціла ўжо больш за пяць тысяч адзінак тэхнікі.
Будслаўскі фестываль гэтымі днямі праходзіць у Мінскай вобласці. Гэта адно з галоўных святаў католікаў. Штогод у першыя дні ліпеня аграгарадок Будслаў ператвараецца ў адзін з найбуйнейшых паломніцкіх цэнтраў Еўропы.
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь адзначае павелічэнне выпадкаў незаконнага ўвозу ў нашу краіну траўматычнай зброі.
Закладка алеі, прысвечанай Году міру і стваральнай працы, адкрыццё дзіцячай пляцоўкі, стаматалагічнага аддзялення ў ЦРБ, выставы-кірмашы і пірацкі квэст пройдуць у Талачыне 1 ліпеня - у дзень святкавання 590-годдзя горада, перадае БЕЛТА.
Галоўная паветраная гавань Беларусі - Нацыянальны аэрапорт Мінск - сёння адзначае круглую дату. Роўна 40 гадоў таму, 1 ліпеня 1983 года, прайшло афіцыйнае адкрыццё аэрапорта тады яшчэ Мінск-2 рэйсам з беларускай сталіцы ў Сімферопаль.
Вайскоўцаў у амерыканскай арміі становіцца ўсё менш. "Уол-стрыт Джорнел" паведамляе: Злучаныя Штаты сутыкнулася з вострым дэфіцытам рэкрутаў.
У падарунак да свята. Па традыцыі напярэдадні Дня Незалежнасці адкрываюцца значныя сацыяльныя аб'екты. Сёння ў Заводскім раёне Мінска свае дзверы расчыніў новы дзіцячы сад.
У Дзень Незалежнасці зменіцца расклад руху пасажырскага транспарту. Наземны будзе курсіраваць па графіку нядзелі. Для зручнасці пасажыраў арганізуюць і дадатковыя маршруты па самых запатрабаваных напрамках.
Выпускнікі Глебаўкі атрымалі доўгачаканыя дыпломы. Колькі канкурэнтаў з'явілася ў майстроў, якія далёка не першы сезон у прафесіі? Як будзе працаваць музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Дзень Незалежнасці і чаму Вялікі тэатр Беларусі завяршыў сезон, але не спяшаецца на адпачынак? На галоўныя арт-пытанні культурнага тыдня адкажа Дар'я Тарасава ў рубрыцы "Праменад".
Мінск сёння прыняў першы ў гісторыі "Кубак Перамогі" па рэгбі. На стадыёне САК "Алімпійскі" сабраліся наймацнейшыя студэнцкія калектывы Беларусі і Расіі.
Парушальнікаў хуткаснага рэжыму ў Мінску выяўляюць інспектары ДАІ з дапамогай мабільных радараў. Прымяняюць таксама ўтоены кантроль з аўтамабіляў без спецыяльных абазначэнняў.
Цырымонія ўскладання вянка да Вечнага агню ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі адбылася ў расійскай сталіцы. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, іншых інтэграцыйных органаў, расійскія парламентарыі, беларускія дыпламаты.
Багдад патрабуе правасуддзя ў адпаведнасці з іракскім заканадаўствам. Размова пра мігранта, які спаліў свяшчэнную кнігу мусульман каля мячэці ў Стакгольме.
Беларусь рыхтуецца да Дня Незалежнасці. 3 ліпеня 1944 года - дзень, які вызначыў лёс нашай краіны. У памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай да падножжа манументаў і мемарыялаў будуць ускладзены кветкі.
Кіраўнік Белага дома працягвае дзівачыць. Напярэдадні ён даваў інтэрв'ю аднаму з каналаў і, не чакаючы заканчэння размовы, раптам развітаўся і пайшоў.
Мінулай ноччу вуліцы больш чым 20 найбуйнейшых гарадоў Францыі ператварыліся ў арэны бітваў. Асабліва маштабнымі сталі сутычкі ў Парыжы і Марсэлі.
Украінскія ўлады бачаць, што іх усё менш падтрымліваюць з Еўропы, і вырашылі павялічыць памер "даніны" ўнутры краіны
Гэтымі памятнымі днямі напярэдадні Дня Незалежнасці ў беларускай сталіцы праходзіць акцыя "Каляндар памяці". Штодня да манумента на плошчы Перамогі прыходзяць прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь.
Захоўваючы гістарычную праўду і мір на роднай зямлі... Падтрымліваючы пераемнасць пакаленняў і толькі прымнажаючы дасягненні! Беларусь рыхтуецца да Дня Незалежнасці.













