На поўдні Турцыі раніцай адбылося землетрасенне магнітудай 5,5. Ачаг залягаў на глыбіні дзесяці кіламетраў. Паведамленняў аб пацярпелых або разбурэннях не паступала.
Навiны
Пажарнай службе Беларусі 25 ліпеня спаўняецца 170 гадоў. Яе гісторыя - гэт час подзвігаў і самаадданай барацьбы з небяспечнай стыхіяй шматлікіх пакаленняў беларускіх пажарных - смелых і высакародных людзей.
Зрабіць любімы горад яшчэ прыгажэйшым запрашае ЖКГ сталіцы - у Мінску праходзіць конкурс на лепшы кветнік. Творчы погляд і індывідуальны падыход у афармленні кветнікаў ацэніць камісія.
Мінчанін Андрэй Стась вяртаецца ў сталічны хакейны клуб "Дынама". Адзін з лідараў нацыянальнай зборнай Беларусі падпісаў кантракт з "зубрамі" на два сезоны.
Тэатральнае закуліссе аперэт і мюзіклаў! Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр у будні запрашае ўсіх ахвочых на экскурсіі! Як ствараюцца дэкарацыі і рэквізіт? Дзе рэпеціруюць артысты і захоўваюць касцюмы? І, вядома, гісторыя Музычнага тэатра і яго месца ў сучасным свеце.
Як выглядала адна з найстарэйшых вуліц Мінска ў розныя часы, расказваюць чорна-белыя фотасведкі. Экспазіцыя "Успамін пра Нямігу" размясцілася пад адкрытым небам у дворыку Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Персанальныя рэкорды вялікага агульнага жніва! Сёння ў гаспадарцы "Кухчыцы" Клецкага раёна ўшаноўваюць экіпаж камбайнераў, на асабістым рахунку якога 2 тысячы тон намалочанага збожжа! А тым часам аграрыі Мінскай вобласці актыўна ўбіраюць рапсавыя палеткі.
Польшча мае намер стварыць сапёрны батальён у так званым Сувалкскім калідоры. Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны краіны
Усе ўстановы адукацыі павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да 15 жніўня. У Мінску на ўмацаванне іх матэрыяльнай базы з бюджэту сёлета вылучана парадку 95 млн рублёў.
Вялікая дэлегацыя з Беларусі адправілася ў Лацінскую Амерыку. Кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік і прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў шукалі агульны назоўнік на Кубе і ў Нікарагуа.
Узброеныя сілы Украіны страцілі дзясяткі тысяч чалавек з пачатку канфлікту з Расіяй. Аб гэтым паведамляецца ў публікацыі выдання "Нью-Ёрк Таймс".
Дождж - рэкордны за апошнія 40 гадоў - абрынуўся на правінцыю Новая Шатландыя і выклікаў у рэгіёне паводкі. 4 чалавекі прапалі без вестак, у тым ліку двое дзяцей.
У Індыі моцная паводка. З-за праліўных дажджоў вадой зносіць машыны, хатнюю жывёлу. Вуліцы цалкам затопленыя. Паводле звестак мясцовых СМІ, як мінімум тры чалавекі прапалі без вестак у горадзе Джунагадх на захадзе краіны.
Прыклад партнёрскіх адносін і супрацоўніцтва ў імпартазамяшчэнні - Беларусь і Кузбас разам здзяйсняюць тэхналагічны прарыў.
Заўтра магнітная бура на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага. І некалькі народных прыкмет: жабы па беразе скачуць - прыкмета таго, што будзе добрае надвор'е.
Украінскія бежанцы на сабе змаглі адчуць, што аказваецца цывілізаваны свет Еўропы - гэта не толькі жоўта-блакітныя сцяжкі на лацканах, але і страшны сон любога бацькі ці маці - ювенальная юстыцыя.
Аператыўна і без страт убраць увесь ураджай і зрабіць запасы на будучыню - задачу напярэдадні паставіў Прэзідэнт на вялікай селектарнай нарадзе.
У Аляксандраўскім скверы аўра "Белавежскай пушчы", дзе будзе "Ясь касіць канюшыну", а ў кампаніі з ім не купалаўская "Паўлінка", а "Александрына" і "Вераніка".
У Беларусі працягваецца падача дакументаў у ВНУ. Медыцынскі профіль чакана карыстаецца найбольшым попытам у абітурыентаў
Ва Украіне працягваецца барацьба з гістарычнай спадчынай. Там знішчаюць помнікі савецкім салдатам. Усяго за суткі ў Львоўскай вобласці пад татальны дэмантаж трапілі 9 аб'ектаў.
XI Расійска-беларускі моладзевы форум прымае Калінінград. Сёння другі дзень. Удзельнікі выступілі ў секцыях аб захаванні гістарычнай памяці, інфармацыйнай бяспекі і развіцці супрацоўніцтва паміж моладдзю Саюзнай дзяржавы.
Заходняя мілітарызацыя межаў нашай Саюзнай дзяржавы дасягнула беспрэцэдэнтнага ўзроўню. Маштабы выклікаў дыктуюць і заканамерныя рашэнні.
Заслона апусцілася на тэатральную сцэну, партэр бязлюдны, а каса прапануе квіткі на канец жніўня. Менавіта тады адкрыццё сезона.
Камфортная прахалода пад акампанемент дажджу чакае жыхароў Мінскай вобласці ў гэтыя выхадныя. У суботу тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 7 да 15 градусаў.













