Прамысловая вытворчасць Беларусі за 8 месяцаў вырасла больш як на 16 %. Сталі больш выпускаць легкавушак, самазвалаў, камбайнаў, грузавікоў, ліфтаў, тэлевізараў.
Навiны
Стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Ірана ў ваеннай сферы абмеркавалі міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін з паслом Ісламскай Рэспублікі Алірэзай Санэі падчас афіцыйнай сустрэчы.
Сталічнае хакейнае "Дынама" рыхтуецца да першай у новым сезоне хатняй серыі ў КХЛ. 20 верасня бела-блакітныя на "Мінск-Арэне" прымуць "Лакаматыў".
Новы ўзровень рэгіянальных сувязей: Мінск і Сочы сталі гарадамі-пабрацімамі. Пагадненне аб устанаўленні дружалюбных адносін падпісалі сёння на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Краснадарскага края.
Сёння ў Мінску дадзены старт заключнаму этапу конкурсу педагагічнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2023".
Незвычайная прыродная з'ява для гарачай Іспаніі. На Альбасэтэ абрынуўся град. Непагадзь знішчыла сотні акраў вінаграднікаў.
Тры аптавікі аднаго з самых буйных інтэрнэт-магазінаў па продажы псіхатропаў "Скарпіён" затрыманыя на тэрыторыі Расіі
Беларуская праваслаўная царква адсвяткавала вялікі юбілей. 230 гадоў назад створана Мінская епархія. У рамках юбілейных урачыстасцяў у Свята-Духавым кафедральным саборы адбылося набажэнства.
Дзень народнага адзінства - гэта самае маладое свята ў гісторыі суверэннай Беларусі. Менавіта 17 верасня 1939 года беларускі народ вярнуў сабе права жыць на сваёй зямлі, прытрымлівацца сваіх традыцый і самастойна вызначаць свой лёс.
У Лівіі паводка змяніла ландшафт краіны. Вада запоўніла пустыя рэчышчы і басейны рэк, а таксама азёр, якія былі там 6 тысяч гадоў таму.
Трагічны інцыдэнт у італьянскім Турыне. Падчас трэніровачнага палёту для авіяшоу разбіўся самалёт. Борт упаў на машыну
Татальная мабілізацыя па-ўкраінску. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што пагранічнікі Незалежнай перастаюць выпускаць з краіны асоб прызыўнога ўзросту, якія знятыя з воінскага ўліку.
Варшава прыйшла да рашэння забараніць уезд да сабе ў краіну машын з расійскімі нумарамі. Такая мера ўступіла ў сілу сёння.
У Мінску стартаваў тыдзень мабільнасці. На працягу сямі дзён жыхарам і гасцям сталіцы прапануюць прыняць удзел у квестах і велапрабегах, а таксама зрабіць выбар на карысць экатранспарту.
Захаванне гістарычнай памяці - аснова нашай будучыні. Музей "Памяць і час" напярэдадні Дня народнага адзінства адкрыўся ў сталічнай гімназіі № 38.
Адразу з двух пунктаў Мінска - Нацыянальнай бібліятэкі і аквапарка "Лебядзіны" - стартаваў святочны велапрабег. Адну з калон узначаліў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
17 верасня - пункт адліку новай гісторыі беларускай нацыі. Уз'яднанне краіны і яе народа стала лёсавызначальным. Яшчэ некаторы час пасля гэта дата была чырвоным днём календара.
НАТА больш не ў сілах здавольваць зброевы голад кіеўскага рэжыму. Запыты Украіны перавышаюць магчымасці блока. Гэта прызнаў кіраўнік ваеннага камітэта Паўночнаатлантычнага альянсу.
У адзінстве наша сіла і кожны з нас - гэта элемент падмурка гэтага адзінства. Так лічыць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Кардонская сярэдняя школа Шумілінскага раёна зараз будзе насіць імя Героя Беларусі і сацпрацы Аляксандра Дубко. Тут урачыста адкрылі мемарыяльную дошку вядомаму земляку.
Штогод у трэцюю нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў лесу. З прафесійным святам работнікаў і ветэранаў галіны павіншаваў Прэзідэнт.
Напярэдадні Дня народнага адзінства МУС Беларусі правяло II Рэспубліканскі турзлёт міліцыянераў. На вялікае свята з'ехаліся праваахоўнікі з усіх рэгіёнаў, іх сем'і і блізкія, а таксама ганаровыя госці - сябры ведамства.
Дзень народнага адзінства - самае маладое свята ў календары афіцыйных дат Беларусі. Але ў яго аснове трывалы гістарычны падмурак.













