Анатоль Ліневіч правёў прамую тэлефонную лінію і асабісты прыём у Лёзне

9 июня 2020
Выязныя прыёмы грамадзян закліканы больш аператыўна вырашаць праблемныя пытанні людзей на месцах. На гэтым акцэнтаваў увагу памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч падчас прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму ў Лёзне. Будаўніцтва жылля для шматдзетных, навядзенне парадку ў дварах, рамонт дарог у сельскай мясцовасці. Свае пытанні агучылі жыхары Віцебска, Оршы, Глыбокага, Полацка, Сенненскага і Лёзненскага раёнаў. Самым актуальным стала пытанне электразабеспячэння прыватных дамоў для падключэння электрычных катлоў. 

Паліна Гукалава, жыхарка аг. Зубкі: "Праблема такая не толькі ў нас з электракатламі. Відаць, слабая лінія або падстанцыя не цягне. Усё жыццё працавалі, а зараз хочацца, каб было лягчэй. Каб не цягаць гэтыя дровы, не чысціць гэты попел увесь час. Гэта цяжка". 

Анатоль Ліневіч, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Віцебскай вобласці: "Па пытанні падключэння электрычных катлоў трэба на сёння надаць вялікую ўвагу. Усё пачынаецца з месца: фарміраванне спісаў, фарміраванне зваротаў людзей, якія жадаюць у гэтым удзельнічаць. І потым выпрацоўваецца праграма дзеянняў любой іншай структуры". 

Анатоль Ліневіч адзначыў, што ўсе пытанні, якія прагучалі, заслугоўваюць увагі. Асобныя патрабуюць дэталёвага вывучэння спецыялістамі.
А большасць пытанняў, звязаных з добраўпарадкаваннем, сёння былі агучаны на прамой тэлефоннай лініі ў Брэсце, якую правёў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч. Так, прагучала просьба прывесці ў парадак пляцоўку ля воінскага пахавання ў адным з мікрараёнаў горада. Гарадскія службы ў курсе праблемы і ёсць план добраўпарадкавання ўсяго сквера, але пакуль ідзе пошук інвестара для выканання комплексных работ. Анатоль Маркевіч абяцаў разабрацца ў пытанні і даручыў да 3 Ліпеня добраўпарадкаваць пляцоўку  ля воінскага абеліска. Усяго на прамую лінію звярнуліся больш  як 20 чалавек.