Арцём Аўрайцэвіч у свае 14 гадоў па-майстэрску валодае нажніцамі і брытвай. Упершыню школьнік узяў у рукі інструмент цырульніка ў 12 гадоў.
Регионы
Выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і іх бацькі з усёй Беларусі наведалі сталіцу з навагоднімі экскурсіямі ў рамках дабрачыннага праекта «Падары будучыню дзецям».
Сто добрых спраў напярэдадні навагодняга свята. Сёння ў Мінскім раёне стартавала абласная дабрачынная моладзевая акцыя "Сто калядных пажаданняў і добрых спраў".
У цэнтральным рэгіёне тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе ў межах ад мінус аднаго да плюс дзевяці градусаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман і галалёд.
Наш наступны рэпартаж пра ініцыятыву і неабыякавасць. Незвычайны прыклад знайшлі нашы журналісты ў самай глыбінцы. Там, дзе многае залежыць не ад чыноўнікаў або ўлады, а менавіта ад людзей, улюбёных у сваю зямлю.
Маштабная праверка школ на выкананне дзяржаўных стандартаў. Студэнцкія атрады падвялі вынікі працоўнага семестра. А кожны дарослы атрымаў шанц стаць чараўніком.
Факультэту фізічнага выхавання - аднаму з найстарэйшых у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова – 40 гадоў.
Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт становіцца ўсё больш прывабным для маладых людзей з далёкага замежжа. Атрымаць профільную адукацыю менавіта ў горадзе над Нёманам выказалі жаданне грамадзяне 36 краін свету.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці ветэранаў, афіцэраў і педагогаў клятву вымавілі амаль 30 дзесяцікласнікаў. Сёлета школе - 50, 20 гадоў з якіх тут паважаюць традыцыі кадэцкага руху.
Час, калі адбываюцца цуды і выконваюцца самыя запаветныя жаданні. Напярэдадні навагодніх свят сапраўдную казку ствараюць для маленькіх беларусаў.
Дарэчы, веданне птушак, клопат аб прыродзе і падтрымка розных эка-праектаў дапамагло многім навучальным установам атрымаць сертыфікат "зялёных школ".
Даволі цёплая зіма і наяўнасць вадаёмаў, якія не замярзаюць, спрыяюць камфортнай зімоўцы птушак ў Беларусі. Так, амаль дзве сотні лебедзяў засталіся ў Мінскай вобласці.
Па-восеньску дажджлівае надвор'е чакае мінчан у выхадныя дні. Пра каляндарную зіму нагадае толькі мокры снег, які пройдзе месцамі па Мінскай вобласці.
Школьнікі з пятнаццаці раёнаў Мінскай вобласці прадстаўляюць 25 інавацыйных праектаў. У гэтыя хвіліны праходзіць выстава-прэзентацыя.
Сінаптычная сітуацыя ў Беларусі: пагодныя ўмовы будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса. Увага! Уначы і раніцай 14 снежня (субота) на асобных участках дарог рэспублікі чакаецца галалёдзіца.
У Гродне ўжо ў найбліжэйшыя тыдні плануюць знесці некалькі дзясяткаў незаконна пабудаваных дач. Па тэрыторыі двух садовых таварыстваў будзе праходзіць новая аб'язная дарога.
Канал пастаўкі мефедрону спынены беларускімі байцамі наркакантролю. Аператыўнікам удалося выйсці і затрымаць буйнога дылера.
Першыя елачныя базары адкрыюцца ў наступную пятніцу. 20 снежня, напярэдадні калядных і навагодніх свят, хвойныя дрэвы пачнуць прадаваць на спецыяльна абсталяваных пляцоўках.
Інтэрнэт-рэсурсы ў школьнай адукацыі! У Слуцку прайшоў этап 14-га рэспубліканскага конкурсу "Камп'ютар, адукацыя, інтэрнэт".
Медыкі паўночнага рэгіёна краіны сталі яшчэ больш мабільнымі. Парк Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай дапамогі папоўніўся 14 спецаўтамабілямі.
У Лідзе з'явіцца бізнес-інкубатар для падтрымкі высокатэхналагічных стартапаў, акцэнт зробяць у тым ліку на робататэхніцы.
Погодные условия будет определять теплая влажная воздушная масса. Внимание! 11 декабря (среда) местами ожидается туман, на отдельных участках дорог республики гололедица.
Традыцыйныя тэхнікі і інавацыйныя аўтарскія прыёмы. Палац мастацтваў на Казлова, 3 прымае чацвёртае беларускае трыенале сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Узнагародамі і дыпломамі адзначаны лідары ў пяці намінацыях, сярод якіх "Асабісты ўклад" і "Лепшы валанцёрскі атрад". На суд журы было вынесена 64 відэафільмы аб дзейнасці намінантаў за гэты год.













