Прыярытэтны напрамак гэтага года - Смалявічы. Там узвядуць трыццаць тысяч квадратных метраў. Гэта значыць, кватэры атрымаюць амаль паўтысячы сем'яў.
Регионы
Прафесіяналізм, адвага і гонар. Такога дэвіза будуць прытрымлівацца навабранцы. Урачыстая прысяга работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці прайшла сёння ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы".
Маштабныя вучэнні МНС у Нясвіжы. Ратавальнікі адпрацавалі надзвычайныя сітуацыі на тэрыторыі культурнага аб'екта. Пацярпелых на вадзе выратавалі ў акваторыі вадаёма з дапамогай спецтэхнікі.
Падтрымку, цёплыя словы і падарункі сёння, напярэдадні старога Новага года, атрымалі і пажылыя людзі. Гэта ветэраны вайны і працы, якія пражываюць у доме-інтэрнаце ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна.
Адразу некалькі ДТЗ здарыліся на Фацінскім мосце, у выніку чаго на эстакадзе ўтварыўся затор. У адным выпадку вадзіцель Мэрсэдэса не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль знёс дарожны адбойнік, у другім - легкавая машына сутыкнулася з фургонам.
Брэст ператварыўся ў сталіцу класічнай музыкі. Там адкрыўся вялікі фестываль "Студзеньскія музычныя вечары". На форум прыехалі 300 музыкантаў з дзесяці краін свету.
Спектаклі з навагоднімі прыгодамі Ямелі і дамавёнка Кузі. Сюжэты любімых казак змяніліся з улікам навагодняга сцэнарыя. Акрамя галоўных персанажаў, абавязкова прысутнічае Дзед Мароз.
Чаравікі з лямцу, валёнкі альбо утульныя пухкія карціны з прыроднага матэрыялу. Нягледзячы на даволі цёплую зіму, у беларусаў толькі расце попыт на вырабы з воўны.
Дзяцей павіншавала праваслаўная епархія. Свае першыя ў жыцці падарункі атрымалі пяць хлопчыкаў і чатыры дзяўчынкі. Дабрачынная акцыя ўжо стала каляднай традыцыяй.
Час для гульняў, жартаў і дзявочай варажбы. На календары калядныя святы, а ў народзе шумная і шчодрая Каляда. У вёску Запруддзе напярэдадні завіталі калядоўшчыкі з казой, цыганам і нават мядзведзем вучоным.
Імправізаваныя яслі з фігуркамі нованароджанага Хрыста і святых з'явіліся каля Каложскай царквы 12-га стагоддзя. Асаблівасцю мініяцюры сталі яе жывыя ўдзельнікі - козы і авечкі.
60 хлопчыкаў і 80 дзяўчынак. А на Каляды - пяць немаўлят: чатыры дзяўчынкі і адзін хлопчык. Віншаванні з самай важнай падзеяй у жыцці кожнай жанчыны і Нараджэннем Хрыстовым прымалі пацыенткі і калектыў Віцебскага абласнога раддома.
Ні адзін хлопчык ці дзяўчынка не павінны застацца без бацькоўскай пяшчоты і цеплыні, і гэта, бадай, галоўная мэта маштабнага ў Беларусі праекта па адкрыцці дамоў сямейнага тыпу.
Навучанне фінансавай граматнасці, асновам праграміравання і вэб-дызайну. IT-лагер для дзяцей-сірот пад хэштэгам "Ты можаш" у гэтыя дні працуе пад Мінскам, у цэнтры "Лідар".
Рэйтынг папулярных праграм апублікавалі на сайце Дзяржаўтаінспекцыі. Паводле слоў дарожных міліцыянераў, выкарыстанне разумных праграм дазваляе вадзіцелям не толькі не заблукаць на незнаёмай дарозе, але і знайсці бліжэйшую запраўку, СТА, а таксама месца для адпачынку, што асабліва важна для далёкіх паездак.
Адрамантаваць дарогі, добраўпарадкаваць населеныя пункты і нават устанавіць банкамат у сельскім магазіне. Менавіта з такімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да сваіх дэпутатаў.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі дзяжураць на асабліва небяспечных участках. Сочаць і за тэхнічным станам аўтамабіляў. З вадзіцелямі праводзяць прафілактычныя размовы - нагадваюць правілы кіравання ў зімовы перыяд па слізкім дарожным пакрыцці.
За сумленную і шматгадовую працу. Напярэдадні Дня работнікаў сацыяльнай абароны ў гэтыя хвіліны адзначаюць лепшых прадстаўнікоў Мінскай вобласці, занятых у гэтай сферы.
Мінск стаў большым. З пачатку года Нацыянальны аэрапорт - частка Кастрычніцкага раёна беларускай сталіцы. Акрамя аэрапорта да горада далучылі і зямельныя ўчасткі юрыдычных асоб, якія раней тэрытарыяльна адносіліся да Смалявіцкага раёна.
Зіма каляндарная, але не кліматычная. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, надвор'е ў студзені застанецца анамальна цёплым. Тэмпература паветра на некалькі градусаў вышэйшая за норму.
Парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога абсталявання магло стаць прычынай пажару ў драўляным доме ў Мядзельскім раёне. Пенсіянерку выратавалі відавочцы.
За поспехі ў вучобе, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці! Сёння ў Слуцку сертыфікаты і ўзнагароды атрымалі 25 лепшых навучэнцаў з усіх раёнаў Мінскай вобласці.
Праз 9 месяцаў у справе аб жорсткім забойстве 47-гадовай настаўніцы-дэфектолага з Чэрыкава пастаўлена кропка. Вынесены прысуд у дачыненні да двух братоў, на момант учынення злачынства ім было 18 і 20 гадоў.
Синоптическая ситуация в Беларуси. Погодные условия будет определять атлантический циклон, смещающийся через север нашей страны на Курскую область России.













