У музычным каледжы імя Агінскага ў Маладзечне рыхтуюцца да VI Міжнароднага сімфанічнага форуму маладых кампазітараў краін СНД.
Регионы
Яшчэ адзін напрамак, які развіваюць у свабоднай эканамічнай зоне «Мінск», - дрэваапрацоўка. Прадпрыемствы гэтага сектара таксама нацэленыя на экспарт.
Выкіды забруджальных рэчываў з ЦЭЦ-4 не перавышаюць нарматыўныя паказчыкі. Гэта вынікі лабараторных даследаванняў, якія штодзень праводзяць на прадпремстве.
Наліпанне снегу і галалёд павялічылі колькасць аварый, у тым ліку і з удзелам пешаходаў. Таму ДАІ Мінскай вобласці ў бліжэйшы час ўзмоцніць кантроль і меры прафілактыкі на дарогах.
Агонь ноччу ахапіў жылы будынак. Узгаранне заўважыў прахожы, менавіта ён яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС выратаваў жыхароў дома.
Калі ў вас ёсць пытанні, якія хвалююць, вы можаце звярнуцца з імі да прадстаўнікоў улады напрамую. Традыцыйна прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у субботу, 1 лютага.
Дзве тысячы казачных герояў і паўсотні савецкіх лялек. Майстар з Маладзечна Святлана Кузьмічова лялечнай справай займаецца амаль дзесяць гадоў.
Першая партыя (а гэта 8 кар'ерных самазвалаў на 136 тон) ужо адгружана ці яшчэ рыхтуецца да адпраўкі ў краіну сланоў. Усяго ж па кантракце жодзінскія машынабудаўнікі экспартуюць на індыйскі рынак 77 такіх машын.
На тыдні закладзены першы камень у падмурак будучага кардыяхірургічнага корпуса абласной бальніцы. Гэта будзе сучасны высокатэхналагічны цэнтр, які дазволіць павялічыць колькасць аперацый, у тым ліку на адкрытым сэрцы.
У Добрушы ў вярхоўях Іпуці з-за здарэння на гідразбудаванні на 2 метры ўпаў узровень вады. Пра спад паведамілі супрацоўнікі Асвода.
Зіма ненадоўга вяртаецца. У другой палове дня месцамі ў Мінскай вобласці назіраўся дождж з мокрым снегам, месцамі град. У некаторых раёнах парывы ветру дасягнуць 20 метраў за секунду.
Вынікі работы за мінулы год падводзяць байцы МНС Мінскай вобласці. На калегіі ў Барысаве кіраўніцтва адзначае лепшых работнікаў, дзеліцца планамі развіцця на 2020.
Уважліва выслухаць, разабрацца і прыняць правільнае рашэнне. Спецыялісты Адміністрацыі Прэзідэнта праводзяць выязныя прыёмы грамадзян.
Праз адсутнасць лёду на выратавальных станцыях каля сталічных вадаёмаў абсталююць месцы для акунання - уваходзіць у ваду будуць са спецыяльных масткоў.
Лепшыя будаўнікі атрымалі падзякі па выніках года. У Чэрыкаве ўрачыста адкрыты новы будынак раённай пракуратуры. І ўпершыню грамадскасці паказаны рыцарскі меч, які лічыўся страчаным, цяпер ён у залатым фондзе Музея гісторыі Магілёва.
Выдалі шэдэўр у 1563 годзе па загадзе Мікалая Радзівіла Чорнага. Старадаўняя друкарня працавала на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці.
Зрабіць кардыяграму сэрца, здаць аналіз крыві ці выпісаць лекі па электронным рэцэпце - сёння такія медыцынскія паслугі сталі больш даступнымі для жыхароў нават самых аддаленых вёсак Шчучынскага раёна.
Незвычайна цёплы студзень пануе ў Беларусі. На календары сярэдзіна зімы, а за вакном - лужы. Так, на поўначы краіны тэмпературы фон вышэй за кліматычную норму на 5-8 градусаў.
Свята музыкі сёння прымае старажытнае Заслаўе. У праграме - конкурс юных піяністаў, майстар-класы і канцэрты з удзелам зорак беларускай эстрады і мастацкіх калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Доўгачаканы і неабходны падарунак атрымала шматдзетная сям'я з Мар'інай Горкі. Ключы ад аўтамабіля ўручыў сёння губернатар вобласці Аляксандр Турчын, які таксама з'яўляецца і старшынёй Рэспубліканскага савета па развіцці прадпрымальніцтва.
У Брэсце ў адным з гаражных кааператываў сёння прагрымеў выбух - пацярпелі людзі. Паведамленне аб НЗ у МНС паступіла ў 16:40.
Адкрытым полымем гарэў бункер цыклона. Металічная канструкцыя стаіць асобна. Яе памеры 4 на 6 метраў, а вышыня 10. 20 чалавек пакінулі будынак цэха самастойна.
Гэтымі днямі на ўсіх выратавальных станцыях, дзе афіцыйна дазволена купанне, дзяжураць медыкі і вадалазы. У сталіцы такіх месцаў некалькі.
Прыярытэтны напрамак гэтага года - Смалявічы. Там узвядуць трыццаць тысяч квадратных метраў. Гэта значыць, кватэры атрымаюць амаль паўтысячы сем'яў.













