Лідар па тэмпах і намалоце - Брэсцкі рэгіён. Аграрыі вобласці набліжаюцца да мільёна тон. Наперадзе па колькасці сабранага ўраджаю таксама Гродзенскі і Мінскі рэгіёны - 751,5 і 743 тысячы тон адпаведна.
Регионы
Беларускія аграрыі ловяць пагодныя дзянькі і набіраюць тэмпы жніва: па ўсёй краіне ўбрана 40 % плошчаў. Ад суладнай працы калектываў залежыць, наколькі важкім будзе каравай.
Філіял Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Станькаве прапаноўвае апынуцца на старой мяжы, прайсці квэст і азнаёміцца з побытам салдат на перадавой.
Аграрыі ўбралі 38 % хлебнай нівы. Па тэмпах жніва лідзіруюць гаспадаркі на поўдні цэнтральнага рэгіёна. Такім чынам самы вялікі ўраджай на сёння ў Нясвіжскім раёне.
Дзякуючы развіццю арганічнага земляробства ў Мінскай вобласці з'яўляецца ўсё больш экавытворцаў. Так, у сямейнай гаспадарцы ў Валожынскім раёне вырошчваюць больш за сотню гатункаў гародніны і зеляніны.
Увесь жнівень на вуліцах Полацка будуць выступаць лепшыя калектывы рэгіёна. Праект "Полацк музычны" - гэта падарунак для гасцей і турыстаў, якія жадаюць весела правесці выхадныя.
Дзень нараджэння адзначаюць у дату вызвалення горада. Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў абласны цэнтр вызвалілі 28 ліпеня. І першыя ўрачыстасці традыцыйна прайшлі ля памятных месцаў.
Новая паліклініка для дзяцей і дарослых хутка прыме першых пацыентаў у Магілёве. У абласным цэнтры пачалося будаўніцтва новага мікрараёна.
Цэнтр прыцягнення талентаў і візітка Оршы. Гарадскі дом культуры на праспекце Тэкстыльшчыкаў. Апошнія 10 месяцаў яго фасады хаваліся за будаўнічымі рыштаваннямі.
Сучасная паліклініка стала эксперыментальнай пляцоўкай з суперсучасным абсталяваннем. Большасць тэхнікі ў паліклінічным звяне з'явілася ўпершыню ў Беларусі.
Ураджайнасць вышэй за 50 цэнтнераў з гектара і лепшыя камбайнеры краіны. Жніво ў Гродзенскай вобласці набліжаецца да свайго экватара.
Дабрабыт малых гарадоў залежыць ад эканамічнага здароўя горадаўтваральных прадпрыемстваў. Такое меркаванне сёння выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання шклозавода "Нёман" у Бярозаўцы.
На цырымонію ў канцэртную залу філармоніі былі запрошаныя каля 80 прадстаўнікоў сферы аховы здароўя з усіх раёнаў вобласці.
Пакарыць энергію ветру і стаць першым! Юныя яхтсмены з усёй краіны на гэтым тыдні спаборнічаюць на Заслаўскім вадасховішчы.
Для аператыўнасці рэагавання. У Лагойску ўрачыста адкрыта новае пажарнае дэпо. Будынак з усім неабходным для прадухілення надзвычайных сітуацый узведзены за год каля буйной транспартнай развязкі для лепшай лагістыкі.
На палях працягваецца актыўная нарыхтоўка хлеба. Амаль наблізіліся да адзнакі 2 млн тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 38 цэнтнераў з гектара.
Знайсці свайго пакупніка нават у самай аддаленай вёсцы, а заадно прапанаваць яму зарабіць на нарыхтоўцы дароў лесу. Сёння кіраўніцтва Савета Рэспублікі, а таксама Белкаапсаюза вывучалІ вопыт развіцця спажывецкай кааперацыі ў адным з самых маляўнічых рэгіёнаў нашай краіны - Нарачанскім краі.
Вежа, кола мудрасці і кукуруза. Такую назву маюць адны з самых арыгінальных кубікаў Рубіка ў калекцыі Аляксандра Аўраменкі.
У Валожынскім раёне пшанічныя палі зараз даюць каля 43 цэнтнераў з гектара. Але з кожным сонечным днём гэта лічба расце. Напрыклад, на гэтым полі ўраджайнасць каля 48 цэнтнераў з гектара.
Аграрыі ўбралі 20 % хлебнай нівы. Па тэмпах жніва лідзіруюць гаспадаркі на поўдні цэнтральнага рэгіёна. Самы вялікі ўраджай на сёння ў Нясвіжскім раёне.
Сучасны дзіцячы сад на 230 месцаў адкрыўся ў Калодзішчах. Яго абсталявалі цэнтрам тэхнічнага канструявання з інтэрактыўнай пясочніцай.
Гэтыя тэхналогіі дазваляюць збіраць небывалы ўраджай клубніц - 300 тон салодкай ягады за год. У Шчучынскім раёне клубніцы высаджваюць як у адкрытым грунце, так і ў цяпліцах.
У 90-я гады Быхаў асацыяваўся з горадам-крэпасцю, дзе базіравалася марская авіяцыя, якую ведалі ў НАТА і якую пасля развалу Савецкага Саюза расфарміравалі.
Новыя сацыяльна значныя аб'екты беларускага горада машынабудаўнікоў. У Жодзіне працягваецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі.













