Ні дня без трэніроўкі нават на канікулах. Будучыя чэмпіёны з карысцю для здароўя праводзяць час у спартыўных лагерах. Так, у Мінскім раёне гэтымі днямі адпачываюць і трэніруюцца юныя футбалісты, баскетбалісты і канькабежцы.
Регионы
З дажджамі, але пры гэтым цёпла. Як і прагназавалі сіноптыкі, з серады ў цэнтральным рэгіёне і сталіцы ападкаў стала больш.
Лета заўсёды гарачая пара і для газавікоў. Трэба паспець правесці палявыя работы, праверыць стан газавых сетак. Дзесьці адрамантаваць, дзесьці замяніць або пакласці новыя.
Ураджай збожжавых стане асновай і для вытворчасці камбікармоў на прадпрыемствах Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.
Аздабленне Паўночнай вежы, унутраных памяшканняў і ўязной брамы. Завяршаецца чарговы этап рэканструкцыі Старога замка ў Гродне.
Камбайны набылі па сістэме прамагралізінга. Першая партыя КЗС-12-18 ужо выехала ў палі. Усяго ў распараджэнне аграрыяў паступяць сто новых збожжаўборачных машын вытворчасці Гомсельмаша.
Пры гэтым некаторыя гаспадаркі ўборку хлебнай нівы ўжо завяршаюць. Напрыклад, у Капыльскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах апрацавана больш як 90% плошчаў.
Для павышэння эфектыўнасці будаўнічай галіны задзейнічаны ўсе арганізацыі ў гэтай сферы. Адна з найбуйнейшых - Гомельскі домабудаўнічы камбінат.
Чым жыве горад атамшчыкаў Астравец, мы вырашылі ўбачыць на свае вочы. Тут з пачатку будаўніцтва з'явіліся сотні рабочых месцаў, якія прыцягваюць спецыялістаў з розных куткоў Беларусі і не толькі.
З-за гарачага надвор'я ў Мінскай вобласці захоўваецца напружанае пажаранебяспечнае становішча. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 15 раёнах.
У гарачую пару ўборачнай прадукцыйнасць і эканамічнасць тэхнікі маюць прынцыповае значэнне. Сёння ў гаспадарцы "Гастэлаўскае" правялі эксперымент і параўналі, як на нашых палях працуюць беларускі лідар - збожжаўборачны камбайн Гомсельмаша і яго сусветна вядомы амерыканскі калега John Deere.
Самы вялікі каравай у Нясвіжскім раёне - там намалочана звыш 140 тысяч тон збожжа. Далей ідзе Капыльскі. Тут аграрыі ўбралі больш за 132 тысячы тон.
Масавая ўборка збожжа працягваецца ў Мінскай вобласці. У большасці раёнаў праца падыходзіць да завяршэння. Так, у паўночным Крупскім раёне хутка падвядуць вынікі жніва.
Слупкі тэрмометраў днём пакажуць да +18, ноччу каля +9. У некаторых раёнах Мінскай вобласці чакаецца туман. Дарэчы, будзе без ападкаў.
У пчальніках Мінскай вобласці імкнуцца нарыхтаваць як мага больш салодкага прадукту ў гэты перыяд, бо вясенняга мёду было мала з-за вільготнага і халаднаватага надвор'я.
Стаць бліжэй да прыроды і нават даведацца, як гучаць дрэвы. Першая экасцежка з'явілася ў Нясвіжскім раёне і адразу стала адным з любімых месцаў адпачынку мясцовых жыхароў.
Больш за мільён 441 тысячу тон збожжа на рахунку хлебаробаў Мінскай вобласці. На сёння апрацавана звыш 73 % збожжавых палёў.
Першы завод Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі пачынае вытворчасць, дзе ў якасці сыравіны – збожжа сёлетняга ўраджаю.
Для бесперабойнага і камфортнага руху транспарту. Аўтадарогу М1 - Брэст - Мінск - мяжа Расіі неўзабаве чакае маштабная рэканструкцыя.
Каравай Мінскай вобласці сёння важыць 1 376 000 тон. Пры гэтым некаторыя гаспадаркі завяршаюць уборку збожжа. Напрыклад, у Клецкім і Нясвіжскім раёнах аграрыі апрацавалі каля 95 % плошчаў.
Абноўлены басейн да новага навучальнага года. У 18-й сярэдняй школе Магілёва зараз плаваць адначасова змогуць адразу некалькі груп.
Зараз перамяшчаемся ў Гомельскі рэгіён. Тут працуе каля тысячы выбарчых участкаў. 38 з іх размешчаныя ў санаторыях, прафілакторыях і дамах адпачынку.
У тым ліку ў бальніцах, санаторыях і дамах адпачынку. Ужо з раніцы адчуваецца ажыўленне сярод выбаршчыкаў. Многія прыходзяць сем'ямі.
Развіццё малых населеных пунктаў застанецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Аб гэтым не раз заяўляў Прэзідэнт, наведваючы пасёлкі і аграгарадкі.













