Цэнтр дапамогі дзецям з аўтызмам адкрыюць у Брэсце. Там будуць дапамагаць малым з расстройствам псіхічнага і псіхалагічнага развіцця і іх бацькам.
Регионы
МТЗ сёння паставіў каля 250 трактароў на поўнач краіны. Тэхніка ў Віцебскую вобласць адправілася сваім ходам. Самая вялікая калона - на 100 адзінак - адправілася з Мінска.
У цяперашняй сітуацыі важна, каб людзі разумелі, што ім ёсць каму даверыцца. Медыкі пастаянна адточваюць сваё майстэрства.
Больш як 200 новых рабочых месцаў, развіццё лагістычнай інфраструктуры і вытворчасць экспартна арыентаванай прадукцыі. Сёння ў Свіслацкім раёне дадзены старт маштабнаму інвестыцыйнаму праекту па будаўніцтве новага дрэваапрацоўчага завода.
У Полацку суд прыгаварыў 25-гадовага хлопца да 3 з паловай гадоў пазбаўлення волі. 9 жніўня ён удзельнічаў у пратэснай акцыі.
Акцыя "Памяць сэрца" працягвае аб'ядноўваць памятныя мясціны Беларусі. Напярэдадні яна прайшла ў Навагрудскім раёне ў дзень спалення трох вёсак - Атмінава, Дзетамля і Малачкі.
Да Новага года ўжо менш за два тыдні. Спраўджваць мары працягвае рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". З надыходзячымі святамі выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, напярэдадні павіншавалі прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі "Белая Русь" і газавай гаспадаркі паўночнага рэгіёна.
Жалобныя лампады запалілі сёння на месцы смутку ў Баранавіцкім раёне. Ля мемарыяла ахвяр фашызму прайшла патрыятычная акцыя "Памяць сэрца".
У Беларусі працягваецца акцыя "Нашы дзеці", і сёння ў Віцебску адораных юнакоў і дзяўчат запрасілі на святочны баль, у якім сучаснасць злучылася з духам мінулай эпохі.
Сёння ў Беларусь прыбыў сімвал Раства - Віфлеемскі агонь міру. Лампаду, запаленую ля Гроба Гасподняга, даставілі ў кафедральны касцёл Святога Францыска Ксаверыя ў Гродне.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка наведаў абласную клінічную бальніцу Магілёва. Прэзідэнт наведаў магілёўскую бальніцу Тут працуюць каля паўтары тысячы супрацоўнікаў.
Сёння ў Свіслацкім райвыканкаме на пытанні грамадзян адкажа міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.
Значная падзея ў калійнай прамысловасці Беларусі. У Салігорскім раёне дадзены старт важнаму этапу - праходцы клецьявога ствала Дарасінскага рудніка.
Удзельнікі патрыятычнага праекта "Памяць сэрца" сёння прадоўжаць свой шлях. Акцыя пачнецца ў Жлобіне. Потым моладзь збярэцца ў Чырванабярэжскім аграрным каледжы.
Значная падзея ў калійнай галіне прамысловасці Беларусі. У Салігорскім раёне далі старт праходцы новага рудніка. Для Беларуськалія гэта развіццё сыравіннай базы, запасаў якой хопіць на паўстагоддзя наперад.
Рэспубліканскі патрыятычны праект "Памяць сэрца" стартаваў у Дзятлаўскім раёне. Моладзевая ініцыятыва накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Апынуўшыся ў падобным становішчы, украінскія палітыкі нібы пад гіпнозам працягваюць танцы з бубнам, абяцаючы: яшчэ ледзь-ледзь, і вось-вось краіна-такі апынецца ў доўгачаканай Еўропе з усімі выцякаючымі.
Асобным пунктам беларускага дыялогу, несумненна, стане і ахова здароўя. Асабліва сёння, калі медыкі літаральна стаяць на варце здароўя кожнага чалавека.
У Магілёве вадзіцель таксама пакінула месца ДТЗ. Каля апоўначы 29-гадовая магіляўчанка не справілася з кіраваннем. BMW вылецеў з моста, урэзаўся ў агароджу пуцеправода і апынуўся на рэйках.
"100 ідэй для Беларусі" ад моладзі Віцебскай вобласці. У Оршы вызначылі аўтараў лепшых інавацыйных стартапаў. 4 дзясяткі прэтэндэнтаў з усіх раёнаў вобласці, крэатыўныя прапановы ў самых розных галінах - ад фармакалогіі і медыцыны да касмічных тэхналогій і нафтахіміі.
Снягурка вярнулася ў Белавежскую пушчу. Па традыцыі менавіта з прыезду ўнучкі ў маёнтак Дзеда Мароза адкрываюць сезон навагодніх цудаў.
Падчас яшчэ аднаго дарожна-транспартнага здарэння ў Лагойскім раёне загінуў 38-гадовы вадзіцель Volkswagen. А 47-гадовая жанчына, якая была за рулём сустрэчнага аўто, шпіталізавана.
У Чэрвеньскім раёне на ўсебаковае абмеркаванне вынеслі пытанні жыллёва-камунальнай сферы. На дыялогавай пляцоўцы ў Смілавічах закраналіся нюансы функцыянавання галіны і неабходнае фінансаванне.
Выплаты на ўтрыманне дзяцей, новыя льготы і працягласць дэкрэтнага адпачынку - пытанні, якія абмеркавалі сёння на сустрэчы са шматдзетнымі сем'ямі ў Смалявіцкім раёне.













