Жорсткая размова ў Оршы. Кіраўнік раёна адпраўлены ў адстаўку. Кіраўнік дзяржавы чакае кадравыя прапановы па працы Кабінета Міністраў

14 августа 2018

Жорсткая размова ў Оршы па выніках маштабнай інспекцыі рэгіёна, якая прайшла напярэдадні. Падчас нарады кіраўнік раёна быў адпраўлены ў адстаўку, а да канца тыдня Кіраўнік дзяржавы чакае кадравыя прапановы па працы Кабінета Міністраў.

Прэзідэнт раскрытыкаваў працу ўрада за сістэмныя недапрацоўкі па развіцці раёна. Практычна ўсе канкрэтныя даручэнні праваленыя. Не вырашаны праблемы складаных прадпрыемстваў рэгіёна. Як выказаўся Аляксандр Лукашэнка, усе намаганні ўрада былі накіраваныя не на рэальнае выпраўленне спраў у рэгіёне, а на касметычнае вырашэнне пытанняў.

Падрабязнасці нарады аб ходзе выканання даручэнняў па комплексным развіцці Аршанскага раёна - у нашых наступных выпусках навін.