Заўтра Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт у Казахстан

27 мая 2013

Плануецца, што ў Астане Кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Будуць абмеркаваныя перспектывы развіцця асноўных кірункаў інтэграцыі, у прыватнасці, мяркуецца разгледзець праект дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.