Калі адносіны паміж людзьмі - матэрыя трывалая, хоць і тонкая, то адносіны паміж народамі - яшчэ больш тонкая субстанцыя. Братэрства народаў. Мы чуем пра яго часта, але яшчэ часцей адчуваем. Калі не адчуваем розніцы, напрыклад, паміж чалавекам беларускім і рускім. Заўтра Беларусь і Расія адзначаюць чарговы Дзень яднання народаў. Калісьці на гэтае свята глядзелі як на эксперымент, а зараз і скептыкі бачаць - гэта аснова, на якой будуюцца амаль усе інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы. Так склалася, што напярэдадні гэтага свята ў Беларусі гасцюе шмат сяброў з Расіі. Сёлета сярод іх і дэлегацыя Ніжагародскай вобласці.
Пра братэрскія адносіны дзвюх краін-сясцёр - матэрыял Івана Міхайлава. Пра тое, што адносіны Расіі і Беларусі апошнія гады перажываюць рэнесанс, адзначае большасць экспертаў. Паразуменне амаль па ўсіх палітычных і эканамічных пытаннях, складанасці калі і ўзнікаюць, то выключна тэхнічнага, рабочага характару. Паказальным у гэтым плане быў мінулы год. Тон задалі яшчэ ў маі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, які нанёс у Мінск свой першы афіцыйны візіт пасля абрання на пасаду прэзідэнта. Тады расійскі лідар робіць гучную палітычную заяву: Беларусь для Расіі - найбліжэйшы сваяк. Пасля той сустрэчы актыўна з нашай краінай пачынаюць працаваць расійскія рэгіёны. У 2012 годзе Аляксандр Лукашэнка прымае ў сябе цэлы шэраг губернатараў. Двойчы беларускі лідар сустракаецца з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. У тым ліку ў кастрычніку, за некалькі гадзін да сумеснай калегіі міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін.
(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)
Як пазней стала вядома, беларускі прэзідэнт і расійскі дыпламат абмяркоўвалі двухбаковыя адносіны і працу ў рамках інтэграцыйных утварэнняў. Гутарка на гэтыя тэмы прадоўжылася пазней у сценах беларускага МЗСа. І Расія, і Беларусь пацвярджаюць, што ў рамках адзінай дзяржавы і іншых агульных інтэграцыйных структур займаюць агульную пазіцыю па большасці пытанняў, у тым ліку і на міжнароднай арэне. Тады Сяргей Лаўроў закранае тэмы адносін з Еўрасаюзам і заяўляе аб неабходнасці рэфармавання АБСЕ і недапушчальнасці санкцый у дачыненні да любой краіны.
(Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі)
Адбыліся некалькі знакавых беларуска-расійскіх мерапрыемстваў ужо і сёлета. У лютым Аляксандр Лукашэнка прымае губернатара Амурскай вобласці, а праз некалькі дзён па запрашэнні Уладзіміра Пуціна накіроўваецца ў Расію з рабочым візітам. 15 сакавіка адбылося пакуль найважнейшае двухбаковае мерапрыемства года - саміт Саюзнай дзяржавы. Галоўны яго вынік - інтэграцыйнае ўтварэнне - прыярытэт для абедзвюх краін. Пацвярджэнне таму - новы бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 5 мільярдаў расійскіх рублёў, сума вялізная.
(Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Расіі)
(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)
Па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі дасягнуў 43 мільярдаў 800 мільёнаў долараў, але нішто не павінна перашкодзіць лічбе павялічыцца да 50 мільярдаў, лічаць прэзідэнты. Для гэтага ёсць і палітычная воля, і эканамічны фундамент у выглядзе цэлага шэрагу гучных сумесных праектаў - гэта і будаўніцтва АЭС, і стварэнне прамысловых холдынгаў, сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, сумеснае асваенне Арктыкі і шматлікае іншае.














